Сённяшні святы

Святы Леў Вялікі, Папа Рымскі
10 лістапада

Святы Леў Вялікі, Папа Рымскі

Нарадзіўся ў знатнай італьянскай сям'і. Здольны вучань, асабліва ў галіне Святога Пісання і тэалогіі. Быў святаром. Вылучаўся красамоўем як пісьменнік і аўтар гамілій.

Быў Папой Рымскім з 440 па 461 год — у час нашэсця Атылы, правадыра гунаў. Калі Атыла рушыў на Рым, Леў выйшаў яму насустрач і ўмольваў яго адысці. Калі Леў гаварыў, Атыла ўбачыў відзеж мужа ў святарскім адзенні з аголеным мячом у руцэ, які пагражаў забіць захопніка, калі той не паслухаецца Льва; Атыла адышоў. Паколькі Леў меў вялікае пашанаванне святога Пятра Апостала, агульнапрынята лічыць, што тым, хто з'явіўся ў відзежы і супрацьстаяў гунам, быў менавіта першы пантыфік. Калі Гензерых уварваўся ў Рым, святасць і красамоўнасць Льва зноў выратавалі горад.

Склікаў Халкідонскі сабор, каб асудзіць ерасі свайго часу. Змагаўся супраць нестарыянства, монафізіцтва, маніхейства і пелагіянства. Будаваў касцёлы. Пісаў лісты і пропаведзі, якімі падбадзёрваў і навучаў даручаную яму паству; многія з іх захаваліся дагэтуль — менавіта за гэтыя творы Леў быў абвешчаны Вучыцелем Касцёла ў 1574 годзе.