Рамонт касцёла ў Дзяржынску

Клікні тут, каб зрабіць ахвяраванне на рамонт касцёла ў Дзяржынску

Рамонт касцёла ў Дзяржынску
Так выглядаў касцёл перад рамонтам

Навошта рамантаваць касцёл?

Дзяржынскі касцёл даўно патрабаваў рамонту. Фарба з фасадаў аблезла, крыша працякала, столя ў бакавых навах правісла. Два гады таму мы вырашылі распачаць рэмонт. Даследванне будынку паказала, што ён знаходзіцца ў аварыйным стане. Апроч бачных недахопаў, выявілася мноства схаваных праблем. Аказалася, што рамонту патрабуюць усе часткі касцёла:

  • струхлелыя фундаманты,
  • гнілыя бярвенні сцен,
  • наклоненыя сцены,
  • згніўшыя страпілы,
  • аварыйныя падпоркі падлог і многа іншых дробных недахопаў.

Што ўжо зроблена за два гады?

Працы пачаліся з падмуркаў. Каб не пашкодзіць будынак, прыйшлося заліваць новы фундамант, па метру-два поўнасцю выкопваючы стары. Гэта заняло амаль год. Цяпер касцёл стаіць на моцным падмурку.

Адначасова з заліўкай новых падмуркаў мы замянілі гнілыя ніжнія бярвенні сцен. У тых месцах, дзе бярвенні пашкодзіліся жучком і вільгаццю, іх таксама замянілі. Цяпер сцены адрамантаваныя і прастаяць многа дзесяткаў гадоў.

Падлога касцёла была ў аварыйным стане: драўляныя лагі трымаліся на струхлелых цагляных слупках. Пад падлогай была глыбокая яма, якую падчас рамонту засыпалі пясчана-гравійнай смессю. Старую падлогу замянілі новай.

У 2021 годзе дзякуючы ахвярнасці парафіянаў мы усталявалі новы дах на касцёле. Былі змененыя страпілы, абрашотка, металачарапіца. Вежам касцёла вярнулі старадаўні выгляд (на колькі дазвалялі тэхнічныя і фінансавыя магчымасці).

Якія працы перад намі?

У гэтым годзе спадзяемся пачаць знешнюю абліцоўку сцен, уставіць дзверы, дабудаваць сенцы і навес пры бакавым і галоўным уваходах.

Наступны крок – унутраныя камунікацыі: электрычная, сецявая і гукаўзмацняльная праводка, трубы ацяплення. Калі гэта зробім, пачнем працы па унутранай аддзелцы сцен, столі і падлогі.

Важнай часткай рамонту з’яўляецца ўнутранае ўбранства касцёла: алтары, абразы, фігуры, спавядніцы і кленчнікі. Гэта ўсё будзем рабіць пасля таго, як будынак будзе поўнасцю гатовы.

Хто фінансіруе рамонт касцёла ў Дзяржынску?

Усе касцёльныя справы – гэта вынік салідарнасці вернікаў. У католікаў няма цэнтралізаванага фінансавання, ксяндзы не атрымліваюць зарплаты, дзяржава не фінансіруе рамонты і утрыманне касцёлаў.

Касцёл рамантуецца за грошы простых людзей. Парафіяне стараюцца па магчымасці складаць ахвяраванні на рамонт. Вельмі рэдка трапляюцца спонсары, гатовыя ахвяраваць большыя сумы. Вось так, па кропельцы, збіраюцца неабходныя грошы. Усё, што ўжо зроблена – гэта заслуга нашых парафіянаў.

Дзякуем нашым дабрадзеям!

Дзякуем парафіянам і ўсім нашым дабрадзеям за дапамогу ў рамонце касцёла! Кожны месяц ў вашай інтэнцыі ксёндз справуе Імшу, падчас якой просім аб благаславенні для ўсіх, хто памагае нам рамантаваць дзяржынскі касцёл.

Як ахвяраваць грошы на рамонт касцёла ў Дзяржынску?

З’явілася магчымасць зрабіць ахвяраванне праз плацёжны шлюз альбо праз ЕРЫП. У касцёла ёсць разліковы рахунак, на які ў любым банку ці на пошце можна пералічыць грошы з паметкай “Ахвяраванне на рамонт касцёла”. Можна прынесці грошы ў скарбонку, якая знаходзіцца ў касцёле. Калі ёсць магчымасць ахвяраваць большую суму – можна падысці да ксяндза і аддаць яму. Усіх ахвярадаўцаў (апроч тайных) ксёндз запісвае і мы ў касцёле молімся за іх.

Тут можна паглядзець рэквізіты для банкаўскага пераводу.