Ніжэй пастаянны расклад. Бывае, што ён мяняецца. Аб гэтым загадзя паведамляем у нашай групе ў viber, да якой запрашаем вас далучыцца. Там пішам рэдка і толькі важныя паведамленні.
Расклад набажэнстваў з 22 мая па 28 мая 2026 года:
Заняткі для дзяцей:
да першай Камуніі – нядзеля ў 10:00, дзеці, якія ўжо прынялі Першую Камунію – нядзеля 10:00, маленькія дзеці – нядзеля 12:00.
Сустрэча міністрантаў – у нядзелю пасля Імшы ў 11:00.
Малітоўная сустрэча “Жывога Ружанца” і замена таямніц – 1 нядзеля месяца пасля Імшы ў 9:00.
Сустрэчы сем’яў руху Equipes Notre Dame – па дамоўленасці сямей з кожнай групы.
Брацтва святой Ганны кожную суботу моліцца праз заступніцтва святой Ганны.

