Нядзельная школа і дзеці ў касцёле

Расклад заняткаў для дзяцей і моладзі на 2021/2022 навучальны год

З 26 верасня пачынаюцца заняткі нядзельнай школы для дзяцей і моладзі.

Малыя дзеці (5-6 год) запрашаем на заняткі ў нядзелю пасля другой Імшы.
Дзеці, якія рыхтуюцца да Першай Камуніі, сустракаюцца ў нядзелю а 10:00.
Дзеці, якія ўжо былі ў Першай Камуніі, прыходзяць на заняткі ў нядзелю пасля другой Імшы.
Міністранты і моладзь запрашаем на сустрэчы ў нядзелю пасля другой Імшы.

Раз у месяц будуць сустрэчы для бацькоў.

Запісацца можна непасрэдна на занятках альбо пазваніўшы па тэлефоне.

2021 09 niedzielna szkola 1024x576 - Нядзельная школа і дзеці ў касцёле

Абавязак бацькоў – падзяліцца сваёй верай з дзецьмі.

Вы можаце падрыхтаваць сваіх дзетак да Першай споведзі і Першай Камуніі ў парафіяльнай нядзельнай школе. У нядзелю перад Імшой настаўніца-катэхетка і ксёндз-пробашч праводзяць заняткі, на якіх дзеці пазнаюць Бога, каталіцкую веру, вучацца маліцца і жыць па хрысціянску.

Заняткі для дзетак

Запісаць сваіх дзяцей на заняткі можна на пачатку верасня кожнага году. Нядзельная школа праходзіць у цёплым памяшканні. Заняткі вельмі цікавыя, з выкарыстанне сучасных методык актыўнай перадачы ведаў.

Ці трэба браць дзяцей з сабой у касцёл?

Вазміце сваіх дзетак, нават калі яны яшчё вельмі маленькія, у касцёл на Імшу. Ніхто з парафіян не злуе, калі дзеці ходзяць па касцёле. Самыя галаслівыя дзеткі могуць з татам альбо мамай выйсці ў закрыстыю (гэта памяшканне, у якім ксёндз рыхтуецца да Імшы).

Што цікавага ёсць у касцёле для дзяцей?

У нас ёсцьгрупа міністрантаў (гэта хлопцы, якія памагаюць ксяндзу падчас Імшы пры алтары). Адбываюцца розныя конкурсы з узнагародамі. Дзеці разам з катэхеткай (так называецца настаўніца, якая вучыць дзяцей у нядзельнай школе) рыхтуюць тэатральныя пастаноўкі.