Літургія гадзінаў

Літургія гадзінаў

ПАВОДЛЕ РЫМСКАГА АБРАДУ

II


Панядзелак – 6 красавіка 2026
Панядзелак
у актаве Пасхі


line - Літургія гадзінаў

ЗАКЛІК

Заклік з’яўляецца пачаткам штодзённай літургічнай малітвы. Ён папярэднічае Гадзіне чытанняў або Ютрані, у залежнасці ад таго, якая з гэтых літургічных гадзінаў распачынае малітву дня.

К. Пане, адкрый мае вусны.
Н. І вусны мае будуць абвяшчаць Тваю хвалу.

Ант. Пан сапраўды ўваскрос, / аллелюя.

Псальм 95 (94)
Заахвочванне да праслаўлення Бога

Настаўляйце адзін аднаго штодня, пакуль можна казаць «сёння» (Гбр 3, 13) 

Прыйдзіце, заспяваем Пану, *
усклікнем Богу – скале нашага збаўлення.

Станем з падзякаю перад абліччам Ягоным, *
у песнях усклікнем Яму.

Ант. Пан сапраўды ўваскрос, / аллелюя.

Таму што Бог – вялікі Пан *
і Валадар вялікі над усімі багамі,

у руцэ Ягонай глыбіні зямлі, *
і вяршыні гор – Ягоныя.

Мора належыць Яму, і Ён стварыў яго, *
і сушу стварылі Ягоныя рукі.

Ант. Пан сапраўды ўваскрос, / аллелюя.

Прыйдзіце, паклонімся і ўпадзем, *
укленчым перад Панам, які нас стварыў.

Бо Ён – наш Бог, *
а мы – народ Ягонай пашы і авечкі рукі Ягонай.

Ант. Пан сапраўды ўваскрос, / аллелюя.

О, каб вы паслухалі сёння Ягоны голас: †
«Не рабіце жорсткімі сэрцы вашыя, *
як у Мэрыбе, як на пустыні ў дзень Масы,

дзе Мяне спакушалі айцы вашыя, *
выпрабоўвалі Мяне, хоць і бачылі справы Мае.

Ант. Пан сапраўды ўваскрос, / аллелюя.

Сорак гадоў выклікала агіду ўва Мне гэтае пакаленне, *
і Я сказаў: Гэта народ, які блукае сэрцам,

яны не пазналі Маіх дарог, †
таму пакляўся Я ў гневе сваім, *
што яны не ўвойдуць у Мой адпачынак».

Ант. Пан сапраўды ўваскрос, / аллелюя.

Хвала Айцу і Сыну, *
і Духу Святому.

Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды, *
і на векі вечныя. Амэн.

Ант. Пан сапраўды ўваскрос, / аллелюя.

line - Літургія гадзінаў

ГАДЗІНА ЧЫТАННЯЎ

К. Божа, прыйдзі мне на дапамогу.
Н. Пане, паспяшы да мяне на паратунак.
Хвала Айцу і Сыну, і Духу Святому.
Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды,
І на векі вечныя. Амэн. Аллелюя.

Пададзенае вышэй прапускаецца, калі гэтая Гадзіна чытаецца непасрэдна пасля Закліку.

ГІМН

Гэта сапраўдны дзень Божы,
Ён поўны бляску святога,
Бо ў гэты дзень кроў святая
Правіны свету змывае.

Вяртае згубленым веру,
Сляпых святлом надзяляе,
Ад страху ўсіх вызваляе,
Злачынцу грэх адпускае.

Анёлы ў шчасным здзіўленні
Пакуту злодзея бачаць.
Ён да Хрыста прыгарнуўся –
У небе жыць будзе вечна.

Дзівосная таямніца:
Цела бруд свету змывае,
Сцірае грахі людскія
І лечыць цела заганы.

Што ёсць вышэйшым за ласку,
Якая грэх прабачае,
І за любоў, што страх нішчыць,
За смерць, што зноў нараджае.

О Езу, для нашых будзь душаў
Пасхальнаю радасцю вечнай;
Адроджаных ласкай Тваёю
Напоўні бязмежнаю славай.

Ты смерць перамог і шатана,
Ты ззяеш хвалою дзівоснай,
Цябе і Айца з Духам Праўды
Няхай цэлы свет праслаўляе. Амэн.

ПСАЛЬМОДЫЯ

1 ант. Я ёсць, які ёсць, * і не раюся з бязбожным, / але ў Законе Пана мая асалода, / аллелюя.

Псальм 1

Шчаслівы чалавек, які не ходзіць за парадай бязбожных †
і не ўзыходзіць на шлях грэшных, *
і між насмешнікаў не засядае;

але ў Законе Пана яго асалода, *
над ім разважае ўдзень і ўначы.

Ён будзе як дрэва, †
пасаджанае каля воднага патоку, *
якое плод прыносіць у свой час,

і лісце яго не вяне, *
а ўсё, што ён чыніць, яму ўдаецца.

Не такі лёс бязбожных: *
яны як мякіна, што разносіцца ветрам.

Таму бязбожныя не выстаяць на судзе, *
а грэшнікі – на сходзе святых.

Бо ведае Пан шлях справядлівых, *
а дарога бязбожных загіне.

Хвала Айцу і Сыну, *
і Духу Святому.

Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды, *
і на векі вечныя. Амэн.

1 ант. Я ёсць, які ёсць, * і не раюся з бязбожным, / але ў Законе Пана мая асалода, / аллелюя.

2 ант. Я папрасіў свайго Айца, * і Ён даў мне ў спадчыну народы, / аллелюя.

Псальм 2

Чаму бунтуюцца язычнікі *
і народы задумалі марнае?

Паўстаюць каралі зямлі, †
і сыходзяцца разам князі *
супраць Пана і памазаніка Яго:

«Парвём іхнія кайданы і скінем з сябе іхняе ярмо!» †
Той, хто жыве ў нябёсах, пасмяецца, *
Пан будзе насміхацца з іх.

Тады скажа ім у гневе сваім *
і спалохае іх сваёй лютасцю:

«Я намасціў караля Майго на Сіёне, *
на святой гары Маёй!»

Абвяшчу пастанову Пана. †
Ён Мне сказаў: «Ты сын Мой, *
Я цябе сёння нарадзіў.

Прасі ў Мяне, і дам народы ў спадчыну табе *
і межы зямлі ва ўладанне тваё.

Ударыш іх жалезным кіем, *
разаб’еш іх як посуд ганчара».

А цяпер, каралі, зразумейце, *
навучыцеся, суддзі зямлі.

З бояззю служыце Пану *
і радуйцеся з хваляваннем.

Трымайцеся вучэння, †
каб Ён не разгневаўся і вы не загінулі ў дарозе, *
бо гнеў Ягоны неўзабаве запалае.

Шчаслівыя ўсе, *
хто на Яго спадзяецца.

Хвала Айцу і Сыну, *
і Духу Святому.

Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды, *
і на векі вечныя. Амэн.

2 ант. Я папрасіў свайго Айца, * і Ён даў мне ў спадчыну народы, / аллелюя.

3 ант. Я заснуў сном смерці і ўстаў, * бо мяне падтрымлівае Пан, / аллелюя.

Псальм 3

Пане, шмат стала ворагаў маіх, *
шмат тых, хто паўстае супраць мяне.

Многія кажуць душы маёй: *
«Няма ратунку ў Бога».

Аднак Ты, Пане, шчыт мой і мая слава, *
Ты галаву маю ўздымаеш.

Голасна я ўсклікаў да Пана, *
і Ён адказаў мне з гары сваёй святой.

Я кладуся і засынаю, *
прачынаюся, бо мяне падтрымлівае Пан.

Не пабаюся дзесяткаў тысяч людзей, *
якія сталі вакол мяне.

Паўстань, Пане, збаў мяне, мой Божа, †
бо Ты ўдараеш у сківіцу ўсіх ворагаў маіх, *
ламаеш грэшнікам зубы.

У Пана збаўленне, *
і над Тваім народам Тваё благаслаўленне.

Хвала Айцу і Сыну, *
і Духу Святому.

Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды, *
і на векі вечныя. Амэн.

3 ант. Я заснуў сном смерці і ўстаў, * бо мяне падтрымлівае Пан, / аллелюя.

К. Узрадаваліся вучні, аллелюя.
Н. Убачыўшы Пана, аллелюя.

ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ
Пачатак Першага паслання св. апостала Пятра 1, 1-21

Прывітанне і падзяка

Пётр, апостал Езуса Хрыста, прыхадням дыяспары Понта, Галатыі, Кападокіі, Азіі і Бітыніі, выбраным паводле прадбачання Бога Айца і асвячаным у Духу дзеля паслухмянасці і акраплення крывёю Езуса Хрыста. Няхай памножыцца ў вас ласка і спакой.

Благаслаўлёны Бог і Айцец нашага Пана Езуса Хрыста, які праз вялікую сваю міласэрнасць адрадзіў нас да жывой надзеі праз уваскрасенне Езуса Хрыста, да спадчыны незнішчальнай, беззаганнай і неўвядальнай, якая захавана на нябёсах для вас, умацаваных сілаю Божай праз веру дзеля збаўлення, гатовага аб’явіцца ў апошні час. Гэтаму радуйцеся, нават калі цяпер і давядзецца трохі пасумаваць падчас розных выпрабаванняў, каб правераная вашая вера аказалася нашмат каштоўнейшай за тленнае золата, якое выпрабоўваюць агнём, на славу, і хвалу, і пашану падчас аб’яўлення Езуса Хрыста. Хоць вы не бачылі, любіце Яго і, хоць цяпер не бачыце Яго, верыце ў Яго. Весяліцеся радасцю невыказнаю і найслаўнейшаю, дасягаючы мэты веры вашай – збаўлення душ.

Гэтага збаўлення шукалі і дапытваліся прарокі, якія прадказвалі прызначаную вам ласку. Яны даследавалі, на калі і на які час указваў Дух Хрыста, які быў у іх і прадказваў цярпенні Хрыста і славу пасля гэтага. Для іх было адкрыта, што не ім, а вам служыла тое, што цяпер абвешчана тымі, хто прапаведаваў Евангелле ў спасланым з неба Духу Святым, у што хочуць зазірнуць нават анёлы.

Таму, падперазаўшы сцёгны розуму вашага, чувайце і моцна спадзявайцеся на ласку, якая будзе прынесена вам у аб’яўленні Езуса Хрыста. Як паслухмяныя дзеці, не дастасоўвайцеся да пажадлівасцяў, якія вы мелі раней, у час няведання вашага, але на ўзор Святога, які паклікаў вас, самі станьце святымі ва ўсіх паводзінах вашых. Бо напісана: «Будзьце святымі, таму што Я святы». Калі вы называеце Айцом таго, хто непрадузята судзіць кожнага паводле ўчынкаў ягоных, то са страхам праводзьце час вашага зямнога вандравання, ведаючы, што не тленным серабром ці золатам адкуплены вы ад марнага жыцця, дадзенага вам айцамі, але каштоўнаю крывёю Хрыста як беззаганнага і чыстага Баранка. Ён быў прызначаны яшчэ да стварэння свету, але з’явіўся ў апошнія часы дзеля вас, што паверылі праз Яго ў Бога, які ўваскрасіў Яго і адарыў хвалою, каб вы мелі веру і надзею на Бога.

РЭСПАНСОРЫЙ 1 П 1, 3. 13
Н. Благаслаўлёны Бог і Айцец нашага Пана Езуса Хрыста, які праз вялікую сваю міласэрнасць адрадзіў нас да жывой надзеі * праз уваскрасенне Езуса Хрыста, аллелюя.
К. Падперазаўшы сцёгны розуму вашага, чувайце і моцна спадзявайцеся на ласку, якая будзе прынесена вам.
Н. Праз уваскрасенне Езуса Хрыста, аллелюя.

ДРУГОЕ ЧЫТАННЕ
«Пасхальная гамілія» Мэлітона Сардыйскага, біскупа

(Cap. 2-7, 100-103: SC 123, 60-64. 120-122)
Праслаўленне Хрыста

Зразумейце, умілаваныя: Пасхальная таямніца ёсць новай і старой, вечнай і часовай, тленнай і нятленнай, смяротнай і несмяротнай.

Старая паводле Закону, новая паводле Слова; часовая як вобраз, вечная як ласка; знішчальная як ахвяраванне ягняці, незнішчальная як жыццё Пана; смяротная як пахаванне Пана ў зямлі, несмяротная як Яго ўваскрасенне з мёртвых.

Хоць Закон стары, але Слова новае; хоць вобраз часовы, але ласка вечная; хоць тленнае ягнё, але нятленны Пан, які быў ахвяраваны як ягнё, а ўваскрос як Бог.
Як ягня, вялі Яго на забой, але Ён не быў ягнём, і, як авечка, маўчаў перад тымі, хто стрыжэ яе, аднак не быў авечкай. Вобраз мінуў і засталася праўда: замест ягняці – Бог, замест авечкі – чалавек, а ў чалавеку – Хрыстус, які змяшчае ўсё.

Так, ахвяраванне ягняці, святкаванне Пасхі і кнігі Закону мелі за мэту Хрыста Езуса, дзеля якога ўсё адбывалася ў старым Законе, а тым больш і ў новым парадку.
Закон стаў Словам, і старое стала новым (адно і другое выйшла з Сіёна і Ерузалема), а запаведзь ператварылася ў ласку, вобраз – у рэчаіснасць, ягнё – у Сына, авечка – у чалавека, а чалавек – у Бога.

Пан, хоць быў Богам, апрануўся ў чалавека і цярпеў пакуты за таго, хто пакутаваў, быў зняволены за вязня, асуджаны за вінаватага, пахаваны за памерлага, уваскрос з мёртвых і гучна сказаў: «Хто асудзіць Мяне, няхай падыдзе да Мяне (пар. Іс 50, 8). Гэта Я вызваліў асуджанага, ажывіў мёртвага, Я падняў пахаванага. Хто будзе супярэчыць Мне? Я, Хрыстус, які зруйнаваў смерць, трыумфальна перамог ворага, растаптаў пекла, звязаў волата і забраў чалавека на нябесныя высі. Я – той, які ёсць Хрыстом.

Таму прыйдзіце, усе народы, скаваныя грахамі, і прыміце адпушчэнне грахоў. Бо Я – ваша адпушчэнне, Я – Пасха збаўлення, Я – Баранак, зарэзаны за вас, ваша купель, ваша жыццё, ваша ўваскрашэнне, ваша святло, ваша збаўленне, ваш Валадар. Я ўзношу вас на нябесныя высі; Я ўваскрашу вас і пакажу вам Айца, які ў небе; Я ўваскрашу вас сваёй правіцай».

РЭСПАНСОРЫЙ Дз 13, 32b-33a; 10, 42b; 2, 36b
Н. Абяцанне, дадзенае айцам нашым, Бог выканаў, калі ўваскрасіў Езуса: * Ён прызначаны Богам суддзя жывых і памерлых, аллелюя.
К. Гэтага Езуса, якога вы ўкрыжавалі, Бог зрабіў Панам і Месіяй.
Н. Ён прызначаны Богам суддзя жывых і памерлых, аллелюя.

ГІМН

Цябе, Бога, праслаўляем,
Табе, Пане, хвала вечна.

Неба і зямля спявае
Табе, Ойча векавечны.

Табе, Божа, ўсе анёлы,
3 імі Моцы і Нябёсы,

Херубімы, cерафімы
Гімн хвалы адвечны ўзносяць.

Святы, Святы над святымі
Бог магутны і ласкавы,

Над зямлёй і небам слыне
Неабсяжнасць Тваёй славы.

I Апосталы, і вучні,
Хор прарокаў, поўны хвалы,

3 імі мучанікаў лучнасць
Аддаюць Табе пашану.

У сугучным хоры льецца
Па усёй зямлі наўкола

Табе хвала з нашых сэрцаў,
Спеў святы Твайго Касцёла.

Сына з Духам суцяшэння,
Велічы Айца прамністай

Праслаўляе ўсё стварэнне, –
Валадар хвалы Ты, Хрыстэ.

Каб жа выбавіць свет цэлы
Праз свае святыя раны,

Сын Айца спрадвечны, цела
Ты прыняў ва ўлонні Панны.

Зруйнаваў Ты брамы смерці,
На крыжы ёй вырваў джала,

Каб для ўсіх, хто ў Цябе верыць,
Радасць вечная заззяла.

Праваруч Айца, у славе
Трон Твой, Збаўца наш адзіны,

Прыйдзеш зноў адтуль у яве,
Каб судзіць людскія чыны.

Грэшным Ты не дай загінуць, –
Будзь нам Збаўцам, не Суддзёю

I абмый нас ад правінаў
Дарагой сваёй крывёю.

Са святымі, ў бляску моцы
Захавай Тваіх абраных,

Пане, збаў народ Твой, просім,
Благаслаў Тваіх падданых.

Гэтую апошнюю частку гімна можна па жаданні прапусціць.

Шляхам нас вядзі бяспечным
У нябесны Ерузалем.

Цябе, Валадар адвечны,
Мы штодзённа праслаўляем.

Праз вякі гучыць няспынна
Спеў, што славіць Твае справы.

Пане, ад усіх правінаў
Захаваць нас будзь ласкавы.

Не пакінь жа свайго люду,
Божа, без Тваёй апекі.

Пану веру, дык не буду
Асаромлены навекі.

МАЛІТВА

Божа, Ты няспынна памнажаеш праз хрост дзяцей Твайго Касцёла, дапамажы Тваім верным добрасумленна выконваць хрысціянскія абавязкі, якія ўсклаў на іх прыняты з вераю сакрамэнт. Праз Пана нашага Езуса Хрыста, Твайго Сына, які з Табою жыве і валадарыць у еднасці Духа Святога, Бог, праз усе вякі вечныя. Амэн.

Потым, прынамсі пры супольнай цэлебрацыі, дадаецца акламацыя:

К. Благаславім Пана.
Н. Дзякуем Пану Богу.

line - Літургія гадзінаў

ЮТРАНЬ

К. Божа, прыйдзі мне на дапамогу.
Н. Пане, паспяшы да мяне на паратунак.
Хвала Айцу і Сыну, і Духу Святому.
Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды,
І на векі вечныя. Амэн. Аллелюя.

Пададзенае вышэй прапускаецца, калі гэтая Гадзіна чытаецца непасрэдна пасля Закліку.

ГІМН

Ужо ўзыходзіць ранішняя зорка,
Нябёсы весяляцца гучным спевам,
Зямля спявае радасныя гімны,
Бо пекла й смерць не маюць ўжо улады.

Наш Валадар магутны і спрадвечны
Спыніў і знішчыў моц граху і смерці.
Уладу бездані скрышыў адважна
І вязняў вызваліў, парваўшы путы.

Яго закрылі камнем у магіле,
І вартавы ўваход сцярог рупліва,
А Ён ў хвалe і бляску прамяністым
Жывым пакінуў змрок жалобнай цемры.

Анёл абвесціў радасную вестку,
Што Пан наш уваскрос з памерлых,
І, перамогшы смутак і цярпенне,
Кайданы пекла разарваў навекі.

О стань жа, Езу, для душы збалелай
Пасхальнай радасцю і шчасцем вечным.
І нас, Тваёю моцай уваскрослых,
Да выбраных Ты далучыць май ласку.

Няхай Цябе, наш Пане, поўны бляску,
Пасля цярпення з мёртвых уваскрослы,
Айца і Духа ў Найсвяцейшай Тройцы
Праславіць грамада усіх збаўлёных. Амэн.

ПСАЛЬМОДЫЯ

1 ант. Хрыстус уваскрос і асвятліў народ свой, * адкуплены Яго крывёю, / аллелюя.

Псальм 63 (62), 2-9
Душа, якая прагне Бога

Той з Богам, хто адкідае ўчынкі цемры

Божа, мой Божа, Цябе шукаю, *
Цябе прагне душа мая.

Маё цела па Табе тужыць *
у зямлі пустыннай, засохлай і бязводнай.

Так, у святыні я ўглядаюся ў Цябе, *
каб убачыць Тваю сілу і славу.

Бо міласэрнасць Твая лепшая за жыццё, *
вусны мае будуць хваліць Цябе.

Так, буду благаслаўляць Цябе ў маім жыцці *
і ўзнясу рукі ў імя Тваё.

Душа мая насычаецца, нібы тлушчам і тукам, *
і вусны мае славяць Цябе радасным спевам;

калі ўзгадваю Цябе на маім ложы, *
разважаю пра Цябе ў начную варту.

Бо Ты стаў маёй дапамогай, *
у цені крылаў Тваіх узрадуюся.

Да Цябе імкнецца душа мая, *
трымае мяне Твая правіца.

Хвала Айцу і Сыну, *
і Духу Святому.

Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды, *
і на векі вечныя. Амэн.

1 ант. Хрыстус уваскрос і асвятліў народ свой, * адкуплены Яго крывёю, / аллелюя.

2 ант. Наш Адкупіцель уваскрос з магілы, * заспяваем гімн Пану Богу нашаму, / аллелюя.

Песня (Дан 3, 57-88. 56)
Кожнае стварэнне хваліць Пана

Хваліце Бога нашага, усе Ягоныя слугі (Ап 19, 5)

Благаслаўляйце Пана, усе стварэнні Ягоныя, *
хваліце і ўзвялічвайце Яго навекі.

Нябёсы, благаслаўляйце Пана, *
благаслаўляйце Пана, анёлы Ягоныя.

Благаслаўляйце Пана, усе воды, што пад небам, *
няхай усялякая моц благаслаўляе Пана.

Благаслаўляйце Пана, сонца і месяц, *
благаслаўляйце Пана, нябесныя зоркі.

Благаслаўляйце Пана, усе дажджы і росы, *
благаслаўляйце Пана, усе вятры.

Благаслаўляйце Пана, агонь і спёка, *
благаслаўляйце Пана, холад і гарачыня.

Благаслаўляйце Пана, росы ды іней, *
благаслаўляйце Пана, мароз і холад.

Благаслаўляйце Пана, лёд і снег, *
благаслаўляйце Пана, дні і ночы.

Благаслаўляйце Пана, святло і цемра, *
благаслаўляйце Пана, маланкі і хмары.

Няхай зямля благаслаўляе Пана, *
няхай хваліць Яго і ўзвялічвае навекі.

Благаслаўляйце Пана, горы і ўзгоркі, *
благаслаўляйце Пана, усе расліны зямлі.

Благаслаўляйце Пана, крыніцы, *
благаслаўляйце Пана, моры і рэкі.

Благаслаўляйце Пана, кіты і ўсё, што плавае ў водах, *
благаслаўляйце Пана, усе нябесныя птушкі.

Благаслаўляйце Пана, усе звяры і жывёлы, *
благаслаўляйце Пана, чалавечыя сыны.

Няхай Ізраэль благаслаўляе Пана, *
хваліць і ўзвялічвае Яго навекі.

Благаслаўляйце Пана, святары Ягоныя, *
благаслаўляйце Пана, слугі Ягоныя.

Благаслаўляйце Пана, духі і душы справядлівых, *
благаслаўляйце Пана, святыя і пакорныя сэрцам.

Благаслаўляйце Пана, Ананія, Азарыя, Місаэль, *
хваліце і ўзвялічвайце Яго навекі.

Благаславім Айца і Сына, і Духа Святога, *
будзем хваліць і ўзвялічваць Яго навекі.

Благаслаўлёны Ты на скляпенні неба, *
годны хвалы і ўзвялічаны навекі.

2 ант. Наш Адкупіцель уваскрос з магілы, * заспяваем гімн Пану Богу нашаму, / аллелюя.

3 ант. Аллелюя, Пан уваскрос, * як сказаў вам, / аллелюя.

Псальм 149
Радасць святых

Дзеці Касцёла, дзеці новага народу радуюцца свайму Валадару – Хрысту (Хезыхій)

Спявайце Пану новую песню, *
хвала Яму на сходзе святых.

Няхай радуецца Ізраэль у тым, хто яго стварыў, *
сыны Сіёна няхай цешацца ў сваім Валадары.

Няхай праслаўляюць імя Ягонае ў танцы, *
няхай зайграюць Яму на бубне і арфе.

Бо Пан любіць свой народ, *
пакорных карануе збаўленнем.

Няхай усклікаюць святыя ў славе, *
няхай радуюцца на ложах сваіх.

Пахвала Богу на іх вуснах, *
а двухбаковы меч – у іхніх руках,

каб адпомсціць язычнікам *
і пакараць народы;

каб звязаць ланцугамі іх каралёў, *
а вяльможаў іх скаваць у жалезныя кайданы,

каб здзейсніць над імі запісаны прысуд: *
такая хвала для ўсіх Ягоных святых.

Хвала Айцу і Сыну, *
і Духу Святому.

Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды, *
і на векі вечныя. Амэн.

3 ант. Аллелюя, Пан уваскрос, * як сказаў вам, / аллелюя.

КАРОТКАЕ ЧЫТАННЕ Рым 10, 8b-10
Блізка да цябе слова, на вуснах тваіх і ў сэрцы тваім. Гэта ёсць слова веры, якое мы прапаведуем. Таму, калі ты вуснамі сваімі будзеш вызнаваць, што Езус ёсць Панам, і ў сэрцы сваім верыць, што Бог уваскрасіў Яго з мёртвых, будзеш збаўлены. Бо сэрцам вераць для апраўдання, а вуснамі вызнаюць для збаўлення.

Замест рэспансорыя гаворыцца:
Ант. Вось дзень, які Пан учыніў, * будзем радавацца ў ім і весяліцца, / аллелюя.

ПЕСНЯ З ЕВАНГЕЛЛЯ

Ант. да песні Захарыі: Ідзіце хутчэй і скажыце вучням, * што Пан уваскрос, / аллелюя.

Песня Захарыі (Лк 1, 68-79)
Месія і Яго папярэднік

Благаслаўлёны Пан, Бог Ізраэля, *
бо наведаў і адкупіў народ свой,

і ўзняў моц збаўлення для нас *
у доме Давіда, слугі свайго.

Як абвясціў спрадвеку *
вуснамі сваіх святых прарокаў,

што збавіць нас ад ворагаў нашых *
і ад рук усіх, хто нас ненавідзіць.

Каб праявіць міласэрнасць да айцоў нашых *
і нагадаць пра святы запавет свой.

Прысягу, якую даў Абрагаму, айцу нашаму, *
дасць нам.

Каб, выбаўленыя з рук ворагаў, *
мы без страху служылі Яму

ў святасці і справядлівасці перад Ім *
ва ўсе дні нашыя.

А ты, дзіцятка, прарокам Найвышэйшага будзеш названа, *
бо пойдзеш прад абліччам Пана падрыхтаваць шляхі Яму,

каб даць народу Ягонаму пазнаць збаўленне *
праз адпушчэнне яго грахоў,

дзякуючы сардэчнай міласэрнасці нашага Бога,*
у якой наведаў нас Усход з вышыні;

каб асвятліць тых, *
хто сядзіць у цемры і ў цені смяротным;

каб накіраваць ногі нашыя *
на шлях спакою.

Хвала Айцу і Сыну, *
І Духу Святому.

Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды, *
і на векі вечныя. Амэн.

Ант. да песні Захарыі: Ідзіце хутчэй і скажыце вучням, * што Пан уваскрос, / аллелюя.

ПРОСЬБЫ

Узвялічваем і просім Езуса, якога Айцец праславіў і даў Яму ў спадчыну ўсе народы:
Збаў нас, Пане, праз сваю перамогу.

Хрыстэ, праз сваю перамогу Ты зруйнаваў брамы смерці і перамог грэх,
зрабі нас сёння пераможцамі граху.

Ты знішчыў смерць і прынёс нам новае жыццё,
дай нам сёння жыць гэтым новым жыццём.

Ты даў жыццё памерлым, вяртаючы ўвесь род чалавечы ад смерці да жыцця,
адары вечным жыццём усіх, каго мы сустрэнем.

Ты пасароміў вартаўнікоў сваёй магілы і ўзрадаваў сваіх вучняў,
удзялі сваім слугам поўную радасць.

Ойча наш.

МАЛІТВА

Божа, Ты няспынна памнажаеш праз хрост дзяцей Твайго Касцёла, дапамажы Тваім верным добрасумленна выконваць хрысціянскія абавязкі, якія ўсклаў на іх прыняты з вераю сакрамэнт. Праз Пана нашага Езуса Хрыста, Твайго Сына, які з Табою жыве і валадарыць у еднасці Духа Святога, Бог, праз усе вякі вечныя. Амэн.

Потым, калі прысутнічае святар або дыякан, ён рассылае народ, кажучы:

Пан з вамі.
Н. І з духам тваім.
Няхай благаславіць вас Бог усемагутны, Айцец і Сын, і Дух Святы.
Н. Амэн.

Калі адбываецца рассыланне народу, дадаецца заклік:

Ідзіце ў супакоі Хрыста.
Н. Дзякуем Пану Богу.

Калі святар або дыякан адсутнічаюць ці калі Гадзіна чытаецца індывідуальна, то яна завяршаецца наступным чынам:

Няхай Пан благаславіць нас, абароніць ад усялякага зла і давядзе да жыцця вечнага.
Н. Амэн.

line - Літургія гадзінаў

Малітва перад поўднем

К. Божа, прыйдзі мне на дапамогу.
Н. Пане, паспяшы да мяне на паратунак.
Хвала Айцу і Сыну, і Духу Святому.
Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды,
І на векі вечныя. Амэн. Аллелюя.

ГІМН

У гэту гадзіну святую
Быў Хрыстус узняты на крыжы.
Адкінем жа дрэнныя думкі
І радасць малітвы адчуем.

Няхай той, хто Пана прымае,
Паводзіць сябе беззаганна
І праз выкананне наказаў
Ўдастоіцца Духа Святога.

Пан Езус праз муку на крыжы
Правіну жахлівую знішчыў,
Ад гэтай хвіліны пачаўся
Час радасці і прабачэння.

О Езу, Ты смерць перамогшы,
Хвалою нябеснай нам ззяеш;
Табе і Айцу разам з Духам
Няхай будзе вечная слава. Амэн.

ПСАЛЬМОДЫЯ

Ант. Хрыстус уваскрос з мёртвых * і ўжо не памірае, / аллелюя.

Псальм 8

О Пане, Божа наш, *
якое велічнае імя Тваё па ўсёй зямлі.

Веліч Твая ўзносіцца па-над нябёсамі. *
З вуснаў дзяцей і немаўлят Ты ўчыніў хвалу.

Калі я бачу Твае нябёсы, справу пальцаў Тваіх, *
месяц і зоркі, якія Ты ўмацаваў, думаю,

чым ёсць чалавек, што Ты пра яго памятаеш, *
і сын чалавечы, што Ты ўзгадваеш пра яго?

Ты ўчыніў яго мала меншым ад анёлаў, *
славаю і веліччу ўвянчаў яго.

Паставіў яго валадаром над справай рук Тваіх, *
усё паклаў яму пад ногі.

Авечак і жывёлу ўсялякую, *
і звяроў дзікіх,

птушак нябесных і рыбу марскую, *
і ўсё, што ходзіць сцежкамі марскімі.

Пане, Божа наш, *
якое велічнае імя Тваё па ўсёй зямлі!

Хвала Айцу і Сыну, *
і Духу Святому.

Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды, *
і на векі вечныя. Амэн.

Псальм 19 (18), 2-7

Нябёсы абвяшчаюць Божую славу, *
пра справу рук Яго расказвае небасхіл.

Дзень дню апавядае слова, *
ноч ночы адкрывае веды.

Няма мовы, і няма слоў, *
але чуецца іх голас.

Па ўсёй зямлі разыходзіцца іх голас, †
і да межаў сусвету – словы іхнія; *
для сонца там шацёр у іх.

Як малады, яно выходзіць †
са свайго шлюбнага пакоя, *
радуецца, быццам асілак, які збіраецца бегчы.

Яно ўзыходзіць на адным краі неба, †
і бег ягоны – аж да другога краю, *
і нішто не схаваецца ад ягонага жару.

Хвала Айцу і Сыну, *
і Духу Святому.

Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды, *
і на векі вечныя. Амэн.

Псальм 19 (18), 8-15

Закон Пана дасканалы, умацоўвае душу, *
сведчанне Пана вернае, яно дае мудрасць простым.

Загады Пана справядлівыя і радуюць сэрца; *
наказ Пана ясны, прасвятляе вочы.

Боязь Божая беззаганная і вечна трывае, *
прысуды Пана праўдзівыя і ўсе справядлівыя.

Больш каштоўныя за золата, †
за мноства чыстага золата, *
і саладзейшыя за мёд і сок сотавы.

Слуга Твой навучаны імі, *
у іх захаванні вялікая ўзнагарода.

Хто зразумее свае памылкі? *
Ад укрытых памылак ачысці мяне.

Ад ганарліўцаў барані слугу свайго, *
каб не панавалі яны нада мною.

Тады я буду беззаганны *
і вольны ад вялікай правіны.

Няхай словы маіх вуснаў і думкі майго сэрца †
будуць даспадобы Табе, Пане, *
мая скала і мой Адкупіцель.

Хвала Айцу і Сыну, *
і Духу Святому.

Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды, *
і на векі вечныя. Амэн.

Ант. Хрыстус уваскрос з мёртвых * і ўжо не памірае, / аллелюя.

КАРОТКАЕ ЧЫТАННЕ пар. Ап 1, 17с-18
Я ўбачыў Сына Чалавечага, які сказаў мне: Не бойся! Я – першы і апошні, і жывы; Я быў мёртвы, і вось жывы на векі вечныя; і маю ключы смерці і пекла.

К. Вось дзень, які Пан учыніў, аллелюя.
Н. Будзем радавацца ў ім і весяліцца, аллелюя.

МАЛІТВА

Божа, Ты няспынна памнажаеш праз хрост дзяцей Твайго Касцёла, дапамажы Тваім верным добрасумленна выконваць хрысціянскія абавязкі, якія ўсклаў на іх прыняты з вераю сакрамэнт. Праз Пана нашага Езуса Хрыста, Твайго Сына, які з Табою жыве і валадарыць у еднасці Духа Святога, Бог, праз усе вякі вечныя. Амэн.

К. Благаславім Пана.
Н. Дзякуем Пану Богу.

line - Літургія гадзінаў

Малітва апоўдні

К. Божа, прыйдзі мне на дапамогу.
Н. Пане, паспяшы да мяне на паратунак.
Хвала Айцу і Сыну, і Духу Святому.
Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды,
І на векі вечныя. Амэн. Аллелюя.

ГІМН

Прыйдзіце, пакорныя слугі,
Няхай вашы вусны і розум
Праславяць хвалебнаю песняй
Святое Імя Бога Збаўцы.

Смяротныя ў гэту гадзіну
На муку Хрыста асудзілі.
І быў да крыжа прыбіты
Сам Бог і Суддзя ўсемагутны.

А мы ўсе з належнай любоўю
І з праведнай бояззю просім,
Каб Ён дапамог у змаганні
З нападамі лютага д’ябла.

Няхай нашу шчырую просьбу
Пачуе Айцец наймілейшы,
Сын, што навек валадарыць,
І Дух Найсвяцейшы, у Тройцы. Амэн.

ПСАЛЬМОДЫЯ

Ант. Ён быў выдадзены за грахі нашыя * і ўваскрэшаны дзеля апраўдання нашага, / аллелюя.

Псальм 8

О Пане, Божа наш, *
якое велічнае імя Тваё па ўсёй зямлі.

Веліч Твая ўзносіцца па-над нябёсамі. *
З вуснаў дзяцей і немаўлят Ты ўчыніў хвалу.

Калі я бачу Твае нябёсы, справу пальцаў Тваіх, *
месяц і зоркі, якія Ты ўмацаваў, думаю,

чым ёсць чалавек, што Ты пра яго памятаеш, *
і сын чалавечы, што Ты ўзгадваеш пра яго?

Ты ўчыніў яго мала меншым ад анёлаў, *
славаю і веліччу ўвянчаў яго.

Паставіў яго валадаром над справай рук Тваіх, *
усё паклаў яму пад ногі.

Авечак і жывёлу ўсялякую, *
і звяроў дзікіх,

птушак нябесных і рыбу марскую, *
і ўсё, што ходзіць сцежкамі марскімі.

Пане, Божа наш, *
якое велічнае імя Тваё па ўсёй зямлі!

Хвала Айцу і Сыну, *
і Духу Святому.

Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды, *
і на векі вечныя. Амэн.

Псальм 19 (18), 2-7

Нябёсы абвяшчаюць Божую славу, *
пра справу рук Яго расказвае небасхіл.

Дзень дню апавядае слова, *
ноч ночы адкрывае веды.

Няма мовы, і няма слоў, *
але чуецца іх голас.

Па ўсёй зямлі разыходзіцца іх голас, †
і да межаў сусвету – словы іхнія; *
для сонца там шацёр у іх.

Як малады, яно выходзіць †
са свайго шлюбнага пакоя, *
радуецца, быццам асілак, які збіраецца бегчы.

Яно ўзыходзіць на адным краі неба, †
і бег ягоны – аж да другога краю, *
і нішто не схаваецца ад ягонага жару.

Хвала Айцу і Сыну, *
і Духу Святому.

Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды, *
і на векі вечныя. Амэн.

Псальм 19 (18), 8-15

Закон Пана дасканалы, умацоўвае душу, *
сведчанне Пана вернае, яно дае мудрасць простым.

Загады Пана справядлівыя і радуюць сэрца; *
наказ Пана ясны, прасвятляе вочы.

Боязь Божая беззаганная і вечна трывае, *
прысуды Пана праўдзівыя і ўсе справядлівыя.

Больш каштоўныя за золата, †
за мноства чыстага золата, *
і саладзейшыя за мёд і сок сотавы.

Слуга Твой навучаны імі, *
у іх захаванні вялікая ўзнагарода.

Хто зразумее свае памылкі? *
Ад укрытых памылак ачысці мяне.

Ад ганарліўцаў барані слугу свайго, *
каб не панавалі яны нада мною.

Тады я буду беззаганны *
і вольны ад вялікай правіны.

Няхай словы маіх вуснаў і думкі майго сэрца †
будуць даспадобы Табе, Пане, *
мая скала і мой Адкупіцель.

Хвала Айцу і Сыну, *
і Духу Святому.

Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды, *
і на векі вечныя. Амэн.

Ант. Ён быў выдадзены за грахі нашыя * і ўваскрэшаны дзеля апраўдання нашага, / аллелюя.

КАРОТКАЕ ЧЫТАННЕ Клс 2, 9. 10а. 12
Уся паўната боскасці цялесна жыве ў Хрысце, і вы атрымалі паўнату ў Ім. Пахаваныя ў хросце разам з Ім, вы ўваскрэслі таксама ў Ім дзякуючы веры ў дзеянне Бога, які ўваскрасіў Яго з мёртвых.

К. Вось дзень, які Пан учыніў, аллелюя.
Н. Будзем радавацца ў ім і весяліцца, аллелюя.

МАЛІТВА

Божа, Ты няспынна памнажаеш праз хрост дзяцей Твайго Касцёла, дапамажы Тваім верным добрасумленна выконваць хрысціянскія абавязкі, якія ўсклаў на іх прыняты з вераю сакрамэнт. Праз Пана нашага Езуса Хрыста, Твайго Сына, які з Табою жыве і валадарыць у еднасці Духа Святога, Бог, праз усе вякі вечныя. Амэн.

К. Благаславім Пана.
Н. Дзякуем Пану Богу.

line - Літургія гадзінаў

Малітва пасля поўдня

К. Божа, прыйдзі мне на дапамогу.
Н. Пане, паспяшы да мяне на паратунак.
Хвала Айцу і Сыну, і Духу Святому.
Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды,
І на векі вечныя. Амэн. Аллелюя.

ГІМН

Вось бляскам заззяла гадзіна,
Што крыжа рассеяла цемру,
Зямлю вярнула са змроку,
Нябесным святлом асвяціўшы.

У гэту гадзіну Пан Езус
Вярнуў да жыцця ўсіх памерлых.
І, вывеўшы целы з магілаў,
Даў ім жыццядайнага духа.

Тады абнавіўся свет цэлы,
І смерць сваю страціла сілу,
Пачаўся час радасці вечнай
І ласкаў нябеснага шчасця.

О Езу, Ты, смерць перамогшы,
Хвалою нябеснай нам ззяеш;
Табе і Айцу разам з Духам
Няхай будзе вечная слава. Амэн.

ПСАЛЬМОДЫЯ

Ант. Калі ж вы ўваскрэслі з Хрыстом, * шукайце таго, што ў вышынях, / аллелюя.

Псальм 8

О Пане, Божа наш, *
якое велічнае імя Тваё па ўсёй зямлі.

Веліч Твая ўзносіцца па-над нябёсамі. *
З вуснаў дзяцей і немаўлят Ты ўчыніў хвалу.

Калі я бачу Твае нябёсы, справу пальцаў Тваіх, *
месяц і зоркі, якія Ты ўмацаваў, думаю,

чым ёсць чалавек, што Ты пра яго памятаеш, *
і сын чалавечы, што Ты ўзгадваеш пра яго?

Ты ўчыніў яго мала меншым ад анёлаў, *
славаю і веліччу ўвянчаў яго.

Паставіў яго валадаром над справай рук Тваіх, *
усё паклаў яму пад ногі.

Авечак і жывёлу ўсялякую, *
і звяроў дзікіх,

птушак нябесных і рыбу марскую, *
і ўсё, што ходзіць сцежкамі марскімі.

Пане, Божа наш, *
якое велічнае імя Тваё па ўсёй зямлі!

Хвала Айцу і Сыну, *
і Духу Святому.

Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды, *
і на векі вечныя. Амэн.

Псальм 19 (18), 2-7

Нябёсы абвяшчаюць Божую славу, *
пра справу рук Яго расказвае небасхіл.

Дзень дню апавядае слова, *
ноч ночы адкрывае веды.

Няма мовы, і няма слоў, *
але чуецца іх голас.

Па ўсёй зямлі разыходзіцца іх голас, †
і да межаў сусвету – словы іхнія; *
для сонца там шацёр у іх.

Як малады, яно выходзіць †
са свайго шлюбнага пакоя, *
радуецца, быццам асілак, які збіраецца бегчы.

Яно ўзыходзіць на адным краі неба, †
і бег ягоны – аж да другога краю, *
і нішто не схаваецца ад ягонага жару.

Хвала Айцу і Сыну, *
і Духу Святому.

Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды, *
і на векі вечныя. Амэн.

Псальм 19 (18), 8-15

Закон Пана дасканалы, умацоўвае душу, *
сведчанне Пана вернае, яно дае мудрасць простым.

Загады Пана справядлівыя і радуюць сэрца; *
наказ Пана ясны, прасвятляе вочы.

Боязь Божая беззаганная і вечна трывае, *
прысуды Пана праўдзівыя і ўсе справядлівыя.

Больш каштоўныя за золата, †
за мноства чыстага золата, *
і саладзейшыя за мёд і сок сотавы.

Слуга Твой навучаны імі, *
у іх захаванні вялікая ўзнагарода.

Хто зразумее свае памылкі? *
Ад укрытых памылак ачысці мяне.

Ад ганарліўцаў барані слугу свайго, *
каб не панавалі яны нада мною.

Тады я буду беззаганны *
і вольны ад вялікай правіны.

Няхай словы маіх вуснаў і думкі майго сэрца †
будуць даспадобы Табе, Пане, *
мая скала і мой Адкупіцель.

Хвала Айцу і Сыну, *
і Духу Святому.

Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды, *
і на векі вечныя. Амэн.

Ант. Калі ж вы ўваскрэслі з Хрыстом, * шукайце таго, што ў вышынях, / аллелюя.

КАРОТКАЕ ЧЫТАННЕ 2 Цім 2, 8. 11
Памятай пра Езуса Хрыста з пакалення Давіда, які ўваскрос з мёртвых паводле Евангелля майго. Праўдзівае слова: калі мы разам з Ім памерлі, то з Ім і ажывём.

К. Вось дзень, які Пан учыніў, аллелюя.
Н. Будзем радавацца ў ім і весяліцца, аллелюя.

МАЛІТВА

Божа, Ты няспынна памнажаеш праз хрост дзяцей Твайго Касцёла, дапамажы Тваім верным добрасумленна выконваць хрысціянскія абавязкі, якія ўсклаў на іх прыняты з вераю сакрамэнт. Праз Пана нашага Езуса Хрыста, Твайго Сына, які з Табою жыве і валадарыць у еднасці Духа Святога, Бог, праз усе вякі вечныя. Амэн.

К. Благаславім Пана.
Н. Дзякуем Пану Богу.

line - Літургія гадзінаў

Нешпары

К. Божа, прыйдзі мне на дапамогу.
Н. Пане, паспяшы да мяне на паратунак.
Хвала Айцу і Сыну, і Духу Святому.
Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды,
І на векі вечныя. Амэн. Аллелюя.

ГІМН

Падчас гасцiны Баранка,
Адзетыя ў шаты збаўлення,
Прайшоўшы мора па сушы,
У гонар Пана спявайма.

Ён Целам нас сваім корміць
Тым, што на крыжы вісела;
Крывёй сваёю нас поіць,
Каб мы жылі ўжо для Бога.

У свята ночы пасхальнай
Злавесны меч абмінуў нас,
І Пан усіх вывеў з цемры
Ад князя зла і падману.

Сам Хрыстус пасхаю стаўся,
Пачаткам праўды адвечнай,
Нявінным Божым Баранкам,
Які аддаў сябе ў жэртву.

Ён стаў каштоўнай ахвярай,
Якая знішчыла пекла.
І люд выходзіць з няволі,
Каб жыць у радасці вечнай.

Магілу Хрыстус пакінуў,
З адхлані цёмнай Ён выйшаў
І, перамогшы шатана,
Адкрыў для ўсіх брамы неба.

О стань жа, Езу, для душаў
Пасхальнай радасцю вечнай
І нас, уваскрослых з Табою,
Да выбраных далучы ўжо.

Няхай Цябе, Езу Хрыстэ,
Які перамог ўладу смерці,
Айца і Духа Святога
Ўсе людзі славяць навекі. Амэн.

ПСАЛЬМОДЫЯ

1 ант. Прыйшлі Марыя Магдалена * і другая Марыя паглядзець магілу, / аллелюя.

Псальм 110 (109), 1-5. 7

Пан сказаў майму Пану: *
«Сядай праваруч Мяне,

пакуль не пакладу ворагаў Тваіх *
да падножжа Твайго».

Жазло сілы Тваёй *
спашле Пан з Сіёна;

будзеш валадарыць *
сярод ворагаў Тваіх.

З Табою панаванне ў дзень Тваёй моцы, †
у бляску святасці, *
з улоння перад світаннем нарадзіў Цябе.

Пан прысягнуў і не пашкадуе: *
«Ты святар навекі на ўзор Мэльхізэдэка».

Пан праваруч Цябе, *
разаб’е каралёў у дзень гневу свайго.

Па дарозе нап’ецца з патоку, *
таму падыме галаву.

Хвала Айцу і Сыну, *
і Духу Святому.

Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды, *
і на векі вечныя. Амэн.

1 ант. Прыйшлі Марыя Магдалена * і другая Марыя паглядзець магілу, / аллелюя.

2 ант. Падыдзіце і паглядзіце месца, * дзе пахаваны быў Пан, / аллелюя.

Псальм 114 (113 А)

Калі Ізраэль выходзіў з Егіпта, *
дом Якуба ад народу чужога,

Юда стаў для яго святыняй, *
Ізраэль – яго валадарствам.

Убачыла мора і ўцякло, *
Ярдан павярнуўся назад.

Горы скакалі, як авечкі, *
пагоркі – нібы ягняты.

Што з табой, мора, што ты ўцякаеш? *
Чаму, Ярдан, ты павярнуў назад?

Горы, што вы скачаце, як авечкі, *
і нібы ягняты, пагоркі?

Дрыжы, зямля, перад абліччам Пана, *
перад абліччам Бога Якуба,

які ператварыў скалу ў возера вады, *
а цвёрды камень – у водную крыніцу.

Хвала Айцу і Сыну, *
і Духу Святому.

Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды, *
і на векі вечныя. Амэн.

2 ант. Падыдзіце і паглядзіце месца, * дзе пахаваны быў Пан, / аллелюя.

3 ант. Езус кажа: * Не бойцеся; ідзіце, паведаміце братам Маім, / каб ішлі ў Галілею, там Мяне ўбачаць, / аллелюя.

Песня (пар. Ап 19, 1-2. 5-7)

Аллелюя.
Збаўленне і слава, і моц Богу нашаму, *
(Н. Аллелюя.)
бо праўдзівыя і справядлівыя прысуды Ягоныя.
Н. Аллелюя (аллелюя).

Аллелюя.
Узносьце хвалу нашаму Богу, усе Ягоныя слугі *
(Н. Аллелюя.)
і тыя, хто Яго баіцца, малыя і вялікія!
Н. Аллелюя (аллелюя).

Аллелюя.
Бо запанаваў Пан Бог наш усемагутны. *
(Н. Аллелюя.)
Будзем весяліцца і радавацца, і праслаўляць Яго.
Н. Аллелюя (аллелюя).

Аллелюя.
Бо настала вяселле Баранка, *
(Н. Аллелюя.)
і падрыхтавалася жонка Ягоная.
Н. Аллелюя (аллелюя).

Аллелюя.
Хвала Айцу і Сыну, *
(Н. Аллелюя.)
і Духу Святому.
Н. Аллелюя (аллелюя).

Аллелюя.
Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды, *
(Н. Аллелюя.)
і на векі вечныя. Амэн.
Н. Аллелюя (аллелюя).

3 ант. Езус кажа: * Не бойцеся; ідзіце, паведаміце братам Маім, / каб ішлі ў Галілею, там Мяне ўбачаць, / аллелюя.

КАРОТКАЕ ЧЫТАННЕ Гбр 8, 1b-3a
У нас ёсць такі першасвятар, які сядзіць праваруч трона Велічы ў нябёсах як слуга святыні і праўдзівай скініі, узведзенай Панам, а не чалавекам. Бо кожны першасвятар пастаўлены, каб прыносіць дары і ахвяры.

Замест рэспансорыя гаворыцца:
Ант. Вось дзень, які Пан учыніў, * будзем радавацца ў ім і весяліцца, / аллелюя.

ПЕСНЯ З ЕВАНГЕЛЛЯ

Ант. да песні Марыі: Езус, калі выйшаў насустрач жанчынам, * сказаў: Вітайце. / Яны ж, падышоўшы, абнялі Ягоныя ногі, / аллелюя.

Песня Марыі (Лк 1, 46-55)
Радасць душы ў Пану

Велічае душа мая Пана, *
і ўзрадаваўся дух мой у Богу, маім Збаўцу,

бо глянуў Бог на пакору сваёй слугі. *
І цяпер благаслаўляць мяне будуць усе пакаленні.

Бо вялікае ўчыніў мне Усемагутны, *
а імя Яго святое.

І міласэрнасць Яго з пакалення ў пакаленне *
над тымі, хто Яго баіцца.

Паказаў моц сваёй правіцы, *
рассеяў тых, хто пыхлівы сэрцам.

Скінуў магутных з трону *
і ўзвысіў пакорных.

Дабром галодных насыціў, *
а багатых ні з чым адправіў.

Прыняў свайго слугу Ізраэля, *
памятаючы пра сваю міласэрнасць,

як абяцаў бацькам нашым – *
Абрагаму і яго патомству навекі.

Хвала Айцу і Сыну, *
І Духу Святому.

Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды, *
і на векі вечныя. Амэн.

Ант. да песні Марыі: Езус, калі выйшаў насустрач жанчынам, * сказаў: Вітайце. / Яны ж, падышоўшы, абнялі Ягоныя ногі, / аллелюя.

ПРОСЬБЫ

З радасным духам заклікаем Хрыста, чалавечую натуру якога ажыўляў і рабіў жыццядайнай Дух Святы:
Пане, аднаўляй і ажыўляй усё.

Хрыстэ, Збаўца свету, Валадар новага стварэння, міласціва скіруй нашыя жаданні да Твайго валадарства,
дзе Ты сядзіш праваруч Айца.

Пане, Ты заўсёды жывеш у сваім Касцёле,
накіроўвай яго з дапамогай Духа Святога да паўнаты праўды.

Праяві сваю міласэрнасць да хворых, церпячых і паміраючых,
каб усе суцешыліся і падмацаваліся Тваёй любоўю.

Хрыстэ, непагаснае святло, на схіле дня мы ахвяруем Табе сваю пабожнасць
і просім Цябе асвятліць праменнем Твайго ўваскрасення нашых памерлых братоў.

Ойча наш.

МАЛІТВА

Божа, Ты няспынна памнажаеш праз хрост дзяцей Твайго Касцёла, дапамажы Тваім верным добрасумленна выконваць хрысціянскія абавязкі, якія ўсклаў на іх прыняты з вераю сакрамэнт. Праз Пана нашага Езуса Хрыста, Твайго Сына, які з Табою жыве і валадарыць у еднасці Духа Святога, Бог, праз усе вякі вечныя. Амэн.

Потым, калі прысутнічае святар або дыякан, ён рассылае народ, кажучы:

Пан з вамі.
Н. І з духам тваім.
Няхай благаславіць вас Бог усемагутны, Айцец і Сын, і Дух Святы.
Н. Амэн.

Калі адбываецца рассыланне народу, дадаецца заклік:

Ідзіце ў супакоі Хрыста.
Н. Дзякуем Пану Богу.

Калі святар або дыякан адсутнічаюць ці калі Гадзіна чытаецца індывідуальна, то яна завяршаецца наступным чынам:

Няхай Пан благаславіць нас, абароніць ад усялякага зла і давядзе да жыцця вечнага.
Н. Амэн.

line - Літургія гадзінаў

КАМПЛЕТА

К. Божа, прыйдзі мне на дапамогу.
Н. Пане, паспяшы да мяне на паратунак.
Хвала Айцу і Сыну, і Духу Святому.
Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды,
І на векі вечныя. Амэн. Аллелюя.

Пасля гэтага пажадана зрабіць рахунак сумлення.

ГІМН

О, Езу, Збавіцель сусвету,
Спрадвечнае Слова Айца,
Святло незвычайнага бляску,
Нястомны ахоўнік людзей.

Стварыцель усяго наймудрэйшы,
Кіруеш гадзінамі дня;
Каб аздаравіць стому цела,
Начны адпачынак нам даў.

Ты зруйнаваў моцы пекла,
Ад ворага вызвалі нас,
Каб ён не зняволіў спакусай
Ахопленых мукай Тваёй.

Пакуль нашае кволае цела
Знаходзіць у сне адпачынак,
Няхай розум будзе бадзёрым
І верна чувае з Табою.

Табе, уваскрослы наш Пане,
Няхай будзе слава й пашана
У Тройцы Святой і Адзінай
Няспынна ва ўсе вякі. Амэн.

ПСАЛЬМОДЫЯ

Ант. Аллелюя, * аллелюя, аллелюя.

Псальм 4
Падзяка

Пан учыніў годным здзіўлення таго, каго ўваскрасіў (св. Аўгустын)

Калі я клічу, пачуй мяне, Божа, *
справядлівасць мая.

Ты вывеў мяне з уціску; *
змілуйся нада мною і пачуй маю малітву.

Сыны чалавечыя, †
дакуль жорсткімі будуць вашыя сэрцы? *
Чаму любіце марнасць і шукаеце няпраўды?

Ведайце, што Пан учыніў цудоўным свайго вернага; *
Пан чуе, калі Яго клічу.

Дрыжыце і не грашыце; †
разважайце ў сэрцах вашых, *
на ложах сваіх і маўчыце.

Прынясіце Пану справядлівыя ахвяры *
і спадзявайцеся на Пана.

Многія кажуць: «Хто пакажа нам добрае?» *
Узнімі над намі, Пане, святло свайго аблічча!

Больш радасці Ты даў майму сэрцу, *
чым падчас багатага ўраджаю пшаніцы і віна.

Калі кладуся, спакойна засынаю, *
бо толькі Ты, Пане, дазваляеш мне жыць бяспечна.

Хвала Айцу і Сыну, *
і Духу Святому.

Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды, *
і на векі вечныя. Амэн.

Ант. Аллелюя, * аллелюя, аллелюя.

Псальм 134 (133)
Вечаровая малітва ў святыні

Хваліце Бога нашага, усе Ягоныя слугі і тыя, хто Яго баіцца, малыя і вялікія! (Ап 19, 5)

Благаслаўляйце Пана, усе слугі Пана, *
якія начамі стаіце ў доме Пана.

Працягвайце рукі вашы да святыні *
і благаслаўляйце Пана.

Няхай Пан, які стварыў неба і зямлю, *
благаславіць цябе з Сіёна.

Хвала Айцу і Сыну, *
і Духу Святому.

Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды, *
і на векі вечныя. Амэн.

КАРОТКАЕ ЧЫТАННЕ Дрг 6, 4-7
Слухай, Ізраэль: Пан, Бог наш, Пан адзіны. Любі Пана Бога твайго ўсім сэрцам тваім, і ўсёй душою тваёю, і з усіх сіл тваіх. Няхай гэтыя словы, якія сёння я наказваю табе, будуць у сэрцы тва­ім. Будзеш навучаць ім дзяцей сваіх і гаварыць пра іх, калі будзеш дома, падчас твайго падарожжа, кладучыся спаць і ўстаючы.

КАРОТКI РЭСПАНСОРЫЙ

Ант. Вось дзень, які Пан учыніў, * будзем радавацца ў ім і весяліцца, / аллелюя.

ПЕСНЯ З ЕВАНГЕЛЛЯ

Ант. Захавай нас, Пане, калі чуваем, * сцеражы падчас сну, / каб мы чувалі з Хрыстом / і адпачывалі ў супакоі, / аллелюя.

Песня Сімяона (Лк 2, 29-32)
Хрыстус – святло народаў і хвала Ізраэля

Цяпер адпускаеш слугу Твайго, Валадару, *
паводле слова Твайго, у спакоі;

бо вочы мае ўбачылі збаўленне Тваё, *
якое падрыхтаваў Ты перад абліччам усіх народаў, 

святло для асвятлення язычнікаў *
і хвалу народу Твайго Ізраэля.

Хвала Айцу і Сыну, *
І Духу Святому.

Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды, *
і на векі вечныя. Амэн.

Ант. Захавай нас, Пане, калі чуваем, * сцеражы падчас сну, / каб мы чувалі з Хрыстом / і адпачывалі ў супакоі, / аллелюя.

МАЛІТВА

Пане, будзь з намі ў гэтую ноч, каб з Тваёй дапамогаю мы заўтра ўсталі і радаваліся ўваскрасенню Хрыста. Які жыве і валадарыць на векі вечныя. Амэн.

Потым, нават тады, калі Камплета чытаецца індывідуальна, прамаўляецца благаслаўленне:

Ноч спакойную і смерць шчаслівую няхай дасць нам Бог усемагутны, Айцец і Сын, і Дух Святы.
Н. Амэн.

АНТЫФОНЫ НА ЗАКАНЧЭННЕ ДА НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ПАННЫ МАРЫІ

Уладарка неба, усцешся, аллелюя.
Бо той, каго пад сэрцам насіла, аллелюя.
Уваскрос Ён, як прадказаў, аллелюя.
Богу за нас маліся, аллелюя.










© Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі 
Мінск, 2012 – 2024


Выкарыстанне тэкстаў Літургіі гадзінаў
з мэтаю выдання і перавыдання забаронена



Пераклад здзейснены Секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла пры ККББ.
Крыніца тэксту – catholic.by