Інтэнцыі Жывога Ружанца

У лістападзе ружы Жывога Ружанца моляцца ў наступных інтэнцыях:

Ружа святой Тэрэзы

За памерлых удзельнікаў Жывога Ружанца і памерлых з іх сем’яў аб вечнай радасці прабывання з Богам.

Ружа святой Ганны

У інтэнцыі аб новых пакліканнях да святарства асабліва з нашай парафіі.

Ружа Святога Антонія

За памерлых каб сталі ўдзельнікамі перамогі Езуса над смерцю і маглі сузіраць Бога ў вечнасці.

Ружа святой Сям’і

У інтэнцыі людей, залежных ад розных дрэнных звычак, каб з дапамогай Матачкі Божай яны знайшлі сілы вярнуцца да нармальнага жыцця.